Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Журналісты

Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 г. у Мінску. Бацька паходзіў з Смаргоні, у час Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці – у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, потым у планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 г. скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў ў аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 г.

 Павел Сцяпанавіч Стасевіч нарадзіўся 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Уладзімір Рыгоравіч Тураў нарадзіўся 1 кастрычніка 1932 г. у в. Новыя Фалічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Бацька, Рыгор Нiкiфаравiч Тураў, — удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў паранены. Маці, Акуліна Аляксееўна, у вайну пякла хлеб для партызан.

Аляксей Трафімавіч Каўко нарадзіўся 28 сакавіка 1922 г. у в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. У дзяцiнстве было шмат трагiчнага: пераезд у Сiбiр, смерць брацiка, вяртанне нi з чым у родную Мiраслаўку, у дзедаву хату; горкая доля падпаска ў злога пастуха. Скончыўшы Сялiбскую сямiгодку, адправiўся на вучобу ў райцэнтр Беразiно, з аднакласнiкам наймаў кватэру на ўскраiне. Закончыў 10 класаў у 1941 г.

Змiтро Віталін (Дзмітрый Рыгоравіч Сергiевiч) нарадзіўся 8 жніўня 1912 г. у вёсцы Сухое Бродніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласцi). Бацька, Рыгор Паўлавіч, працаваў на чыгунцы; маці, Ульяна Васільеўна, — дачка сельскага старасты Васіля Шурхая. У 1915 г., калі пачалося нямецкае наступленне, сям’я эвакуіравалася ўглыб Рассіі. Спачатку жылі ў Бранску, потым пераехалі ў Мелекес, у Заволжа. У 1919 г. вярнуліся на радзіму, спыніліся на станцыi Калінкавічы.

Леанід Сямёнавіч Екель нарадзіўся 1 сакавіка 1947 г. у в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і хлебаробаў. З самага ранняга дзяцінства Леанід ведаў, што будзе журналістам. Вельмі трапятліва ставіўся да кнігі. Вучыўся ў Косаўскай сярэдняй школе.

Ніна Васiльеўна Гарагляд (Дзякава) нарадзілася 20 лютага 1952 г. на хутары Паўлінава Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і. Рана засталася без бацькі, выхоўвалася ў Целяханскім дзіцячым доме Івацэвіцкага раёна. У 1969 г. скончыла 10 клас Лышчанскай сярэдняй школы. Працавала піянерважатай у роднай школе. У 1970 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Віктар Трафімавіч Рэчыц нарадзіўся 30 студзеня 1947 г. у вёсцы Альшаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Першы сатырычны твор быў апублікаваны ў 1963 г. у пружанскай газеце «Зара камунізму». З таго часу Віктар Рэчыц вырашыў стаць журналістам і пачаў рыхтаваць сябе да газетнай працы.

Валерый Анатольевіч Кухарчук нарадзіўся 23 чэрвеня 1961 г. у пасёлку Індустрыяльны Нурынскага раёна Карагандзінскай вобласці (Казахстан), куды бацькі-беларусы па камсамольскай пуцёўцы паехалі на асваенне цалінных зямель. Дзяцінства Валеры прайшло ў в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Марыя Пятроўна Гарупа (дзявочае Піліпенка) нарадзілася 6 снежня 1946 г. у вёсцы Сувіды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля Чарнобыльскай катастрофы родная вёска перастала існаваць. Пасля заканчэння Савіцкай сярэдняй школы Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 г.

Старонка 2 з 7